
Не прапусці Медыя Сняданак!
У Міжнародны дзень сталых людзей і толькі ў Гродне!
Шаноўныя калегі!
З нагоды Міжнароднага дня сталых людзей, які ладзіцца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, запрашаем вас узяць удзел у Медыя Сняданку для журналістаў. Імпрэза ладзіцца праграмай "Універсітэт Залатога Веку" (uzv.by), якая з 2010 г. дзейнічае пры грамадскім аб'яднанні "Цэнтр "Трэці сектар", Гродна (3sektar.by).
Шчыра запрашаем з намі на каву і на цікавыя навіны!
Першае:
Адзіная ў Беларусі прэзентацыя Глабальнага Індэксу Старэння і пазіцый Беларусі ў гэтым індэксе. Індэкс за 2014-ты год будзе прэзентаваны ў гэты дзень у больш як ста краінах свету і ўпершыню - у Гродне!
Другое:
Інфармацыя пра пачатак распрацоўкі першай у Беларусі кампаніі "Горад, прыязны да сталых людзей"
Дэсерт:
Кава, гарбата, печыва, адказы на пытанні!
Дзе?
Кавярня "Салодкі пачастунак", вул. Ажэшкі, 25, корп. 3, Гродна.
Калі?
1 кастрычніка, 10.00
Як патрапіць на Медыя Сняданак?
Увага! Для наведвання сняданку абавязковая папярэдняя рэгістрацыя!
Скарыстайцеся для гэтага спасылкай, змешчанай ніжэй!